Інтэрнэт-гігант прыняў рашэнне аб змене сваёй палітыкі продажу ключавых слоў для большай частцы еўрапейскіх краін. З гэтага часу рэкламадаўцам будзе дазволена выкарыстоўваць назвы брэндаў, якія зарэгістраваныя іншымі кампаніямі, у якасці ключавых слоў у пошукавай сістэме.
Рашэнне ўступіць у сілу 14 верасня 2010, і базуецца на пастанове еўрапейскага суда, які 23 Сакавіка гэтага года вынес рашэнне, што рэкламадаўцы могуць купляць ключавыя словы, якія адносяцца да назваў гандлёвых марак трэціх бакоў.
Падобныя заявы адразу ж выклікалі незадаволенасць вядомых лэйблаў, такіх як Louis Vuitton і Prada. Прадстаўнікі фірмаў заявілі, што толькі яны адны павінны валодаць усімі правамі на свой зарэгістраваны брэнд, інакш гэта можа знізіць яго гандлёвую значнасць.
Google ўжо мае вопыт судовых разбіральніцтваў з нагоды выкарыстання карыстальнікамі праграмы AdWords ў якасці ключавых слоў афіцыйна зарэгістраваных брэндаў кампаній, прапанаваў усім жадаючым падаваць свае скаргі ў карпарацыю. У тым выпадку, калі пацьвердзіцца, што рэкламныя абвесткі ад трэціх асоб ўводзяць пакупнікоў у зман, або належаць вытворцам падробленай прадукцыі, - яны будуць блакаваныя.
